Перейти к содержимому

Пра сябе

Праваслаўны святар. Служыў у Мінску. У 2018 годзе за крытычныя публікацыі аб царкве быў адпраўлены за штат без права служэння. У 2021 годзе з-за пагроз рэпрэсій быў вымушаны перабрацца з Беларусі ў Літву.

На гэтым сайце планую сабраць, наколькі гэта будзе магчыма, уласныя публікацыі, размешчаныя ў свой час на розных рэсурсах, а таксама цікавыя і важныя для мяне матэрыялы іншых аўтараў.

Кароткая біяграфія

Нарадзіўся 4 ліпеня 1957 г. у Пінску (Брэсцкая вобласць, БССР). Бацькі з Кіраваградскай вобласці Украінскай ССР, у Беларусі аказаліся пасля вайны. Нягледзячы на ўкраінскае паходжанне, больш усведамляю сябе беларусам, а яшчэ больш еўрапейцам.

У 1975 годзе паступіў, а ў 1980 годзе скончыў факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў інжынерам, дворнікам, паштальёнам, школьным настаўнікам фізікі. Стаў вернікам у 1977 годзе, удзельнічаў у праваслаўнай службе міласэрнасці, быў арганізатарам нядзельнай школы пры праваслаўным прыходзе. З 1994 года святар. Семінарыю скончыў экстэрнам. Выкладаў у Мінскім духоўным вучылішчы. З 1998 года стаў актыўна публікавацца ў інтэрнэце, а таксама ў друкаваных перыядычных выданнях («НГ – Религии», «Фома», «Наша Ніва» і інш.).
З 2007 па 2009 год за крытычныя публікацыі («дэструктыўную публіцыстычную дзейнасць супраць царквы») быў забаронены ў служэнні мітрапалітам Філарэтам (Вахрамеевым).
Пасля вяртання да служэння прымаў удзел у папулярызацыі беларускамоўнага богаслужэння. У 2017 годзе паступіў у Мінскую духоўную акадэмію, якую прыйшлося пакінуць у сувязі з адхіленнем ад служэння ў 2018 годзе мітрапалітам Паўлам (Панамаровым).

Артыкул у беларускай Вікіпедзіі

Артыкул у рускай Вікіпедзіі

Асноўныя рэсурсы

Facebook

Telegram (канал «Поп вне игры»)

Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Христиане против войны

LiveJournal (старые запісы, не абнаўляецца), сайт-люстэрка запісаў з LiveJournal

Царква (не абнаўляецца)

Воблака метак

facebook forb.by ICBS livejournal reform.by telegram The Insider youtube Александр Лукашенко Александр Штефанов Андрей Баумейстер Андрей Десницкий Андрей Кураев Андрей Шишков Артемий (Кищенко) БАПЦ БПЦ Беларусь Белорусский ежегодник Библия Ватикан Вениамин (Новик) Вениамин (Тупеко) Владимир Мацкевич Вселенский патриархат Дмитрий Быков Евангелие Збожжа Зеркало Иисус Христос Кирилл (Гундяев) Куропаты Леонид Акалович Литва Мажуко Наталля Василевич Наша Ніва Олег Бреский Олег Буткевич ПЦУ Павел (Пономарев) Папа Франциск Партал Царква Пасха Петр Мещеринов Портал Credo РПЦ Россия Сергей Чапнин Тадеуш Кондрусевич УПЦ Украина Федор Повный Филарет (Вахромеев) Хризостом (Мартишкин) Щипков Яков Кротов автокефалия анти-религия богословие богослужение вера война в Украине идеология календарь католики конкордат личное общество оппозиция пандемия права человека правмир православные протесты 2020 религиозная сфера реформы русский мир свобода совести святые священство христианство христианство и демократия церковная жизнь церковные нравы церковь церковь и государство церковь и общество цитаты